Да бацькоў дырэктара Беларускага дому ў Варшаве прыходзілі сілавікі
15 гадоў таму
Да бацькоў дырэктара Беларускага дому ў Варшаве Алеся Зарэмбюка прыходзілі сілавікі.
Паведамляе „Гарадзенская праваабарона”.
Яны пыталіся ў іх, ці яны ведаюць, што супраць іх сына ў Беларусі пачата ажно тры крымінальныя справы.
Міліцыянты прасілі польскі нумар Алеся, распытвалі пра яго асабістае жыццё, цікавіліся пра яго дзейнасць і функцыі ў Беларускім Доме ў Варшаве.