Да беларуса, які страляў у Гдыні, выехала маці



Да беларуса, які страляў у Гдыні, выехала маці. Таццяна — маці Сцяпана Свідзерскага, якога затрымалі за страляніну ў будынку Thomson Reuters у Гдыні, выехала ў Польшчу, каб разабрацца ў сітуацыі. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ.

Таксама вядома, што ў сувязі з інцыдэнтам у польскую пракуратуру выкліканы Генеральны консул Беларусі ў Гданьску.

Як паведамлялася, 30-гадовы грамадзянін Беларусі Сцяпан Свідзерскі зайшоў са зброяй у будынак, дзе ён працаваў. Паведамляецца, што ў будынку адбыліся два стрэлы. Пацярпелых няма. Праверкай займаецца акруговая пракуратура. Падкрэсліваецца, што ў беларуса ёсць дакументы на валоданне зброяй. Ён уваходзіць у стралковы клуб, наведвае трэніроўкі, і ўдзельнічае ў спаборніцтвах.