Да Дзяніса Дудзінскага прыйшлі сілавікі



Сёння раніцай да Дзяніса Дудзінскага, лідара музычнай групы Da Vinci, і былога тэлевядучага «Белтэлерадыёкампаніі» прыйшлі сілавікі.

Па словах жыхароў дома, у пад’езд ўвайшлі двое мужчын у грамадзянскай вопратцы. У пошуках панятых паведамілі, што да Дудзінскага прыбылі для правядзення нейкіх дзеянняў супрацоўнікі фінансавай міліцыі. Тэлефоны Дзяніса і яго жонкі пакуль не адказваюць, піша REFORM.by са спасылкай Onliner. Некаторых з суседзяў Дудзінскага прасілі выступіць панятымі.

У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, у структуру якога ўваходзіць ДФР, журналістам партала адказалі, што не валодаюць інфармацыяй з гэтай нагоды. Аб адсутнасці якой-небудзь інфармацыі таксама паведамілі ў МУС.

Дзяніс Дудзінскі — лідэр музычнай групы Da Vinci, ён з’яўляўся адным з самых вядомых і вопытных тэлевядучых «Белтэлерадыёкампаніі» і працаваў у праграме «Добрай раніцы, Беларусь!». Дудзінскі часта выступаў вядучым на розных канцэртах і шоў, якія праводзіў тэлеканал. Год таму ён падтрымаў людзей, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by і асудзіў дзеянні супрацоўнікаў АМАПа. Пазней стала вядома, што тэлевядучы і яго жонка Кацярына Раецкая не будуць весці «Славянскі базар» у гэтым годзе.

У жніўні яго звольнілі з БТ, а пасля асудзілі на 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. У кастрычніку ён таксама атрымаў штраф у 25 базавых велічынь за актыўны ўдзел ў «несанкцыянаваным пікетаванні» каля будынка Белтэлерадыёкампаніі 13 жніўня. Вядучы спяваў песню «Вецер пераменаў» і выкрыкваў «Выходзьце да нас».