Да і ад палітвязняў не даходзяць лісты



Да і ад палітвязняў і тых, хто быў асуджаны па крымінальных палітычна матываваных артыкулах, фактычна не даходзяць лісты. На гэта скардзяцца іх блізкія і знаёмыя. Адсутнасць карэспандэнцый – форма псіхалагічнага ціску.

Апошні прыклад – родныя палітвязня Ягора Пракапчука б’юць трывогу. За апошні амаль што два тыдні яны не атрымалі ад яго ніводнага ліста. Не выключана, што 19-гадовы хлопец быў змешчаны ў штрафны ізалятар, таму быў пазбаўлены магчымасці мець карэспандэнцыю і адпраўляць яе.

Адміністрацыі ў месцах пазбаўлення волі пачынаюць спасылацца на тое, што палітвязні самі не хочуць ліставацца. Але гэта не адпавядае рэчаіснасці. У часе дазволеных спатканняў з роднымі асуджаныя па крымінальных палітычна матываваных артыкулах распавядаюць, што самі адпраўляюць лісты дзясяткамі і сотнямі, але ў адказ ім нібыта ніхто не піша.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце