Да Максіма Вінярскага ўрываюцца ў кватэру міліцыянты
Да актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага ў кватэру спрабуюць уварвацца міліцыянты.
Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў, якому актывіст пазваніў па тэлефоне. Вінярскі сказаў Кулакову, што не адчыняе міліцыянтам, бо тыя не кажуць пра прычыну свайго візіту.
– Двое ў цывільным урываюцца ў кватэру. А Максім Вінярскі вельмі хворы, у яго вялікая тэмпература. А яны не кажуць, у чым прычына. Яны увесь час звоняць і грукаюць у дзверы. І маці Максіма таксама хворая.
Леанід Кулакоў не выключае, што міліцыя пачала „зачышчаць” актывістаў перад „Чарнобыльскім шляхам”, прымеркаваным да 30-й гадавіны найбольшай тэхнагеннай катастрофы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя