Да Нагорнай і Случака грукаліся ў дзверы міліцыянты



Учора, 3 чэрвеня, невядомыя грукаліся ў дзверы да грамадскіх дзеячаў Аліны Нагорнай і Ігара Случака. Праўдападобна, гэта была міліцэйская аблава, скіраваная каб запалохаць сям’ю. 

Апавядае Аліна Нагорная:

– Учора ноччу, недзе ў 22.08 да нас прыязджалі невядомыя людзі на міліцэйскай машыне. Яны гучна грукалі ў дзверы, разбудзілі дзіця і пасля пайшлі да суседзяў. Магчыма, гэта неяк звязана з тым, што тыдзень таму на іх прыпала наша чарговая хваля зваротаў, і ім давялося папрацаваць, пафарбавалі калодзежы, пакасілі траву, навялі трансфарматарную будку.  І яшчэ за дзень да гэтага да нас прыязджаў і грукаўся ў дзверы старшыня сельвыканкама. Таму, магчыма, гэта не супадзенне, усе гэтыя прыезды. Яны з’ехалі дзесьці каля адзінаццатай.

Падобныя міліцэйскія візіты былі да Нагорнай і Случака неаднаразова, але яны прынцыпова не адчыняюць дзверы невядомым людзям.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя