Да палітвязняў даходзяць толькі пустыя капэрты



Да палітвязняў могуць даходзіць толькі пустыя капэрты без лістоў, менавіта так выглядае цэнзура ў выпраўленчых установах і калоніях. Пра гэта распавёў прадстаўнік аргкамітэту па стварэнню партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі ў Кобрыне. Тыя, хто праходзяць па крымінальных ці палітычна матываваных справах, могуць бачыць, хто ім лістуе, але пры гэтым не мець зместу, – распавёў дзеяч:

„Я ведаю што людзі пішуць, і часта прыходзіць толькі пустая капэрта. Пустая капэрта, то бок, калі там быў нейкі ліст або паштоўка – не даюць. Нейкіх канкрэтных лічбаў не магу сказаць – у якіх суадносінах, якія працэнты, але ў большасці выпадкаў дайшла толькі пустая капэрта”.

Віктар Гарбачэўскі звярнуў увагу, што тыя, хто працуе ў калоніях і мае сумленне, абавязкова перадаюць хаця б капэрты. Так палітвязень разумее, хто пра яго ніхто не забыўся на волі і вельмі чакаюць.

Беларускае Радыё Рацыя