Да палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк не пускаюць адвакатаў
Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк з Берасцейшчыны не пускаюць адвакатаў. Адпаведна немагчыма атрымаць інфармацыю, у якіх умовах яна цяпер утрымлівацца і якія рэпрэсіі ў дачыненні да яе прымяняюцца.
Пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Там знаходзяцца пэўныя адгаворкі ад адміністрацыі, якая так ці інакш парушае правы палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Проста перапіска ж абмяжоўваецца, зусім няма ніякіх лістоў. Нават калі б яны прыходзілі, то гэта праглядаецца турэмнай цэнзурай. І адзіны спосаб больш-менш надзейна даведацца, у якім сапраўдным стане Паліна, гэта каб яе пабачыў адвакат.
Грамадскай дзяячцы Паліне Шарэнда-Панасюк прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адразу па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, абраза прадстаўніка ўлады, абраза Лукашэнкі і злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
Беларускае Радыё Рацыя