Да першага верасня ў Беларусі стане на 19 ПТВ менш
Мінадукацыі праводзіць аптымізацыю сеткі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У Беларусі фарміруецца сетка шматфункцыянальных прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі. Пра гэта 18 жніўня паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА кансультант упраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Таццяна Арцемьева.
У Беларусі з 2006 года ідзе аптымізацыя сеткі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. „Аптымізацыя дазваляе мець шматпрофільныя, шматфункцыянальныя ўстановы, якія рэалізуюць розныя адукацыйныя праграмы і дазваляюць найбольш поўна задавальняць патрэбы маладых людзей у адукацыйных паслугах”, – сказала яна.
Акрамя таго, дзякуючы аптымізацыі, ўзбуйненні ўстаноў адукацыі атрымоўваецца выключыць падрыхтоўку па дублюючым спецыяльнасцям, стварыць умовы атрымання бесперапыннай адукацыі ў сценах аднаго ліцэя, каледжа ці вучылішча. Таццяна Арцемьева праінфармавала, што да 1 верасня ў Беларусі будзе на 19 устаноў прафтэхадукацыі менш. Іх колькасць скароціцца да 135.