Да праваабронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам



Як стала вядома ПЦ „Вясна”, да эка-актывісткі і праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя.

Алена Маслюкова. Фотаздымак, які прадстаўляе Беларусь на фотавыставе “Партрэты сілы”

У супрацоўнікаў – капітана міліцыі Давляцьярава і лейтэнанта Левянкова – нібыта былі падставы правесці агляд яе жытла і ўзяць у яе тлумачэнні. 

Па першаснай інфармацыі, у міліцыю паступіла заява ад нейкай грамадзянкі Зобавай, якая абвінаваціла праваабаронцу ў абразе (арт. 189 Крымінальнага кодэкса). 

Алену Маслюкову апыталі наконт яе асабістых старонак у сацыяльных сетках. Праваабаронца адмовілася ад дачы тлумачэнняў на падставе арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

spring96.org