Да пяці гадоў калоніі



У Берасці працягваецца разгляд крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў  (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць яшчэ 13 берасцейцаў, двое з якіх — непаўнагадовыя.

Пракурор просіць прысудзіць абвінавачаным ад 3 да 5 гадоў калоніі — агулам больш за 50 гадоў зняволення на ўсіх.

Як піша сайт праваабарончага цэнтра „Вясна”, 12 траўня пракурор прапанаваў прызначыць наступныя пакаранні для фігурантаў гэтай справы:

  1. 18-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка — 4 гады калоніі агульнага рэжыму; 
  2. 26-гадовы былы дэсантнік Дзяніс Марусевіч — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  3. 22-гадовы Уладзімір Рубашэўскі — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  4. 21-гадовы Марк Салонікаў — 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  5. 27-гадовы Віктар Панцялееў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  6. 20-гадовы Даніла Бандарук — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (па ч. 1 арт. 339 і па ч. 2 арт. 293);
  7. 32-гадовы Вячаслаў Касцючык — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  8. 20-гадовы Максім Зіневіч — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  9. 24-гадовы Міхаіл Калішук — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  10. непаўналетні Аляксандр Вінярскі — 3 гады выхаваўчай калоніі (просяць узяць іх пад варту ў зале суда);
  11. непаўналетні Эдуард Кудынюк — 3 гады выхаваўчай калоніі (просяць узяць іх пад варту ў зале суда);
  12. 22-гадовы Андрэй Грышчук — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  13. 23-гадовы Сіман Канцэвіч — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Усе абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 20-гадовы Данііл Бандарук яшчэ абвінавачваецца ў хуліганстве: па версіі пракуратуры, 9 жніўня ён ударыў рукой па грузавым аўтамабілі МАЗ і разбіў бакавое люстэрка.

Таксама дзяржабвінавачанне просіць спагнаць з 13 абвінавачаных у роўных долях кампенсацыю:

  • 13621,50 рублёў — на карысць УУС Брэстаблвыканкама;
  • 457,98 рублёў — Дэпартаменту аховы МУС;
  • 2781,16 рублёў — КУП Брэсцкае ДЭП;
  • 5307,50 рублёў — КУП „Камунальнік”;
  • 689,79 рублёў — КУП „Брэсцкі грамадскі транспарт”;
  • пацярпеламу Лычко пакрыць прычыненне маральнай шкоды.

Трое падсудных цалкам пагадзіліся з прад’яўленым абвінавачваннем, сямёра — часткова. Віталія Бандарэнка, Данііл Бандарук і Марк Салонікаў віну не прызналі. 

Беларускае Радыё Рацыя