Да стачкі на „Беларуськаліі” далучыліся яшчэ восем шахцёраў
Пашыраюцца шэрагі страйкоўцаў на адным з самых буйных беларускіх прадпрыемстваў. Сёння аб зыходзе ў стачку абвесцілі восем чалавек.
«Немагчыма спакойна глядзець на беззаконне, якое робіцца ў нашай краіне. Забойствы, збіццё, фальсіфікацыі — як можна так ставіцца да людзей. Хачу жыць у краіне, дзе з павагай будуць ставіцца да любога чалавека, незалежна ад веравызнання, палітычных перакананняў, даходаў. Салідарны з народам Рэспублікі Беларусь,» — адзначаецца ў адной з заяў, паведамляе «Стачкам «Беларуськалія».
У стачку сышлі Алег Вярынскі (начальнік участка), Антон Якімовіч (энергетык ўчастка), Андрэй Стадуб (машыніст ГВМ), Андрэй Шарган (слесар-рамонтнік), Вячаслаў Дзмітровіч (слесар-рамонтнік), Уладзімір Пярко (электраманцёр), Аляксандр Суягін (электрамеханік), Сяргей Сярчэня (энергетык ўчастка).
Кропкавыя далучэнні да наыянальнай забастоўкі фіксуюцца таксама на «Гродна Азоце», «Беларускай Чыгунцы» і іншых прадпрыемствах краіны.