Дзень Незалежнасці Украіны адзначылі беларусы ў Берасці і Чарнігаве (абноўлена)



Дзень незалежнасці Украіны адсвяткавалі ў Берасці. Дыпламаты, прадстаўнікі ўкраінскага конкульства, сябры партый і грамадскіх арганізацыі, украінцы ды іншыя жыхары гораду ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку.

Консул Украіны ў Берасці Алег Мысык распавёў, што асабіста для яго значыць незалежнасць краіны і якой яна павінна стаць:

– Для мяне і для ўсіх украінацаў гэта свята, гэта нараджэнне нашай дзряжавы. Гэта адраджэнне нашай дзяржавы. Каб быць незалежнай ні ад кога Україна павінна мець свой шлях равіцця, быць эканамічна развітай, жыць у міры  з суседзямі,  абараняць правы чалавека ды ісці наперад!

24 жніўня 24 гады таму Вярхоўным Саветам УССР быў прыняты Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Для жыхароў краіны-суседкі Беларусі гэтае свята мае асаблівую важнасць у сувязі з апошнімі знешнымі пагрозамі  дзяржаўнаму суверэнітэту.

Беларуская дыяспара Чарнігава традыцыйна адсвяткавала Дзень Незалежнасці Украіны. У сваю чаргу ўкраінскія актывісты горада заўсёды дапамагаюць тутэйшым беларусам адзначаць Дзень Волі.

Чаму пераважная большасць беларусаў Чарнігаўшчыны горача падтрымлівае ўкраінскую незалежнасць? Колькі этнічных беларусаў Сівершчыны ваюе на ўсходзе Украіны супраць прамаскоўскіх баевікоў? Ці самаідэнтыфікуюцца карэнныя беларусы Чарнігаўшчыны менавіта беларусамі?

Наш украінскі карэспандэнт Марцін Война гутарыць са святаром Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, пратаіерэем Кацярыненскай царквы горада Чарнігава а. Яўгенам Ордам.

РР: Беларусы, якія жывуць у Чарнігаве і ўвогуле на Сівершчыне, ва ўкраіна-расейскім канфлікце падтрымліваюць Украіну. Чаму так?

а. Яўген Орда: Гэта гістарычна. Насельніцтва тут пераважна мясцовае. Тут мала расейцаў, якія прыяжджалі на нашу зямлю, тут мала вайсковых пенсіянераў савецкай арміі. Жывуць тут людзі, якія тут нарадзіліся, чые продкі спрадвеку жылі на гэтай Палескай зямлі. Зямля гэтая беларуска-ўкраінская, яна змяшаная. Лёсы людзей пераплеценыя, людзі трымаюцца разам, і тутэйшыя адну думку маюць.

РР: Вы ездзілі вайсковым капеланам у добраахвотны батальён “Айдар”. Там ёсць людзі з беларуска-ўкраінскага памежжа?

а. Яўген Орда: Я быў вайсковым капеланам у трох батальёнах: “Айдар”, “АУН” і цяпер я капелан у добраахвотным украінскім корпусе “Правы Сектар”, 21-шы батальён. Беларусаў шмат. Гарадзенская вобласць, Менск, ёсць Рэчыца і Гомель. Вядома ж, ёсць беларусы і з Чарнігаўскай вобласці, пры тым менавіта тыя, якія самаідэнтыфікуюцца беларусамі. Тут з намі ёсць хлапчына, які ваяваў у Першай танкавай брыгадзе, таксама беларус. Ведаю двух чарнігаўскіх беларусаў, якія ваююць у “Айдары”, але там ёсць і менскія беларусы. Ведаў беларуса аднаго ў ДУК “Правы Сектар”, ён сам з Жытомірскай вобласці, ён саманазываецца менавіта беларусам. З Чарнігава загінуў тутэйшы беларус, продкі якога з-пад Кобрыня, ён ваяваў у 13-м батальёне. Загінуў за Украіну.

РР: Беларусы, якія жывуць у Чарнігаве, ёсць прыхільнікамі маскоўскага праваслаўя ці Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату? Я кажу толькі пра праваслаўных, а не пра каталікоў і ўніятаў…

а. Яўген Орда: Тых, каго ведаю я асабіста, ходзяць у царкву Кіеўскага патрыярхату, канкрэтна – сюды, у Кацярыненскую. Яны патрыятычныя, ведаюць пра сваё беларускае паходжанне, і, вядома ж, яны любяць украінскую зямлю, на якой жывуць. Безумоўна, ёсць беларусы- прыхільнікі Маскоўскага патрыярхату. Але яны, пэўна, нават не ведаюць пра свае карані. Гэта, прабачце, “вата”, звычайныя савецкія людзі… Паводле розных дадзеных, у Чарнігаве ад 12 да 16 тысяч беларусаў, якія менавіта так самаідэнтыфікуюцца. У Рэпкінскім, Менскім і Гараднянскім раёне Чарнігаўскай вобласці беларусы складаюць да 30 адстокаў ад агульнай колькасці насельніцтва.

[Not a valid template]

24-га жніўня ў чарнігаўскай Кацярыненскай царкве адбудзецца ўрачыстая служба, прысвечаная 24-годдзю незалежнасці Украіны. Службу мае весці айцец Яўген (Орда), святар Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату, нашчадак слыннага роду Ордаў, з якога паходзіць мастак, літаратар, музыка і кампазітар Напалеон Орда.

На службе будуць прысутныя чарнігаўскія беларусы, а таксама епіскап БАПЦ Святаслаў, які прыехаў у Чарнігаў з Нью-Йорку, і айцец Леанід (Акаловіч), які прыбыў з Беларусі. Пасля гэтага беларусы з нацыянальнымі сцягамі возьмуць удзел ва ўрачыстасцях. Беларускай дыяспары Чарнігава традыцыйна дапамагаюць і мясцовыя ўкраінскія актывісты.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота telegraf.com.ua