Да Уладзіміра Няпомняшчых прыйшлі з вобшукам
На ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Няпомняшчых завялі крымінальную справу.
Інкрымінуюць «Пагрозы ці гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Зараз у кватэры актывіста АГП, пенсіянера МУС адбываецца вобшук. Няпомняшчых збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам на сёлетніх выбарах, а таксама быў назіральнікам на адным з выбарчых участкаў. Пасля выбараў яго неаднойчы затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных справах.
Беларускае Радыё Рацыя
