Да ўвагі аўтакіроўцаў!



З сённяшняга і па 1-е сакавіка на дарогах краіны дазваляецца рух транспартных сродкаў на зімовай альбо ўніверсальнай гуме. Гэтае патрабаванне прапісанае ў правілах дарожнага руху.

„Дзеля бяспекі ў зімовы сезон варта не толькі змяніць гуму, а падрыхтаваць аўтамабіль”, – адзначыў супрацоўнік пінскай станцый тэхнічнага агляду Андрэй Вярэніч:

– Рэкамендавана, калі машына ўжо з прабегам больш за 150 тысяч, праверыць паліўныя фільтры, асабліва гэта датычыць дызельных аўтамабіляў. У паліўным фільтры з’яўляецца вада, то бок яго лепш перад зімой замяніць. Калі казаць па алею, то калі прабег больш за 7 тысяч, то лепш канешне будзе алей памяняць.

З-за пахаладання ў Беларусі ўжо назіраецца рост аварый. Так за мінулыя выходныя ў краіне адбылося 154 дарожна-транспартных здарэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя