Да ўвагі аўтаўладальнікаў



Ужо з 1 снежня ўдзел у дарожным руху будзе дазваляцца толькі тым аўтамабілям, на якіх ёсць зімовая альбо ўсесезонная гума. Таму на яе замену аўтакіроўцам застаецца тры дні.

«Парушальнікаў правілаў дарожнага руху чакае адміністрацыйная адказнасць», – кажа супрацоўніца аддзела прапаганды Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Ірына Ліпчук:

– Усе чатыры колы павінны быць абсталяваныя зімовымі шынамі, і іх пратэктар павінен скласці не менш за 4 мм. За невыкарыстанне зімовых шын з 1 снежня па 1 сакавіка такі кіроўца панясе адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу памерам ад 0.5 базавых велічыні.

За паўторнае парушэнне адміністрацыйная адказнасць будзе павялічвацца. Выкарыстоўваць зімовую гуму неабходна да 1 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя