Прамыя трансляцыі набажэнстваў да Вялікадня на БТ 



Перад святам Уваскрэсення Хрыстовага беларускі дзяржаўны канал «БТ» прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў.

Пра пачатак прадукцыйнай для ўсіх зацікаўленых бакоў традыцыі распавяла галоўны дырэктар дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 3» Наталля Марынава:

– Упершыню на каналах «Белтэлерадыёкампаніі» і менавіта на канале «Беларусь3» так маштабна мы запрашаем далучыцца да прамых трансляцый набажэнстваў. Я лічу, што ў гэты час гэта асабліва важна, таму мы гэтыя трансляцыі арганізуем не толькі ў тэлевізійным эфіры, а таксама на сайце тэлеканала «Беларусь-3».

Поўны спіс трансляцый:

9 красавіка, 19:00 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску.

10 красавіка, 19:00 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску.

10 красавіка, 23:20 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя Хрэснага шляху з рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францішка.

11 красавіка, 21:45 (тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24») – жывая трансляцыя святочнага набажэнства на Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску.

12 красавіка, 16:20 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення «Гораду і міру» Папы Рымскага Францішка.

12 красавіка, 09:50 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя Боскай літургіі на Вербніцу з Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

16 красавіка, 12:00 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя ў Вялікі Чацвер чыну абмывання ног з Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 14:00 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя Вячэры з вынасам Плашчаніцы з Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, 19:00 (тэлеканал «Беларусь 3») – жывая трансляцыя Утрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

18 красавіка, 13:15 (тэлеканал «НТВ-Беларусь») – жывая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і Усеправаслаўная малітва аб міры на Святой зямлі).

18 красавіка, 23:45 (тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24») – жывая трансляцыя святочнага набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі з Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора

Беларускае Радыё Рацыя