Да вёсак на Магілёўшчыне адмянілі рэйсавыя аўтобусы
Да вёсак на Магілёўшчыне, што падчас вайны знаходзіліся ў партызанскім краі, адмянілі рэйсавыя аўтобусы. Раней да вёсак Эсьмоны і Кулакоўка аўтобус хадзіў штодня. А цяпер у панядзелак і сераду, дзень перад Радаўніцай і дзень пасля Радаўніцы даехаць будзе немагчыма. На Бялыніцкай аўтастанцыі, куды дазваніліся пенсіянеры, на пытанне – ці будуць рэйсы ў гэтыя дні бліжэй да Дня памяці продкаў – адказалі, што ніякіх рэйсаў не будзе. Пенсіянерка Святлана пасля гэтага напісала ліст у Бялыніцкі райвыканкам:
– Прыеду на Радаўніцу ў панядзелак і цэлыя суткі прыйдзецца ў гатэлі ў Бялынічах чакаць. У аўторак аўтобус будзе ў 6 гадзін раніцы. На эсьмонскіх могілках пахаваны мой бацька-партызан, ён працаваў дырэктарам школ у Бялыніцкім раёне, пасля – ў райана. Пахавана там мая бабуля, брат. Пахавана там шмат партызан, лётчыкі, якія загінулі ў час вайны.
Пенсіянерка лічыць, што адмена аўтобусаў – гэта непавага да памяці продкаў, што ваявалі тут на Магілёўшчыне падчас Другой сусвенай вайны і ў год 70-годдзя Перамогі ўлады павінны дапамагаць былым жыхарам прыехаць, каб ушанаваць тых, хто жыў і паміраў на гэай зямлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота realt.onliner.by