Да законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі» ў зоаабаронцаў ёсць заўвагі



Пры распрацоўцы законапраекта «Аб абыходжанні з жывёламі» ўлічваюцца прапановы зоаабаронцаў. Але пры гэтым ігнаруюцца нормы пра абавязковае чыпіраванне жывёлаў і пашырэнне колькасці жывёлаў, дазволеных для ўтрымання ў хатніх умовах. Пра гэта паведаміла каардынатарк кампаніі «НЕ жорсткаму абыходжанню з жывёламі!» Алёна Валынец:

– Ёсць такія пункты, якія нас засмучаюць. Першы, гэта абмежаванне колькасці жывёлаў, якіх дазваляецца ўтрымліваць у хатніх умовах. Чыноўнікі прапанавалі номру – дзве жывёлы, напрыклад, адну сабаку і адну котку, альбо двух катоў, альбо двух сабак. Без уліку таго, якія жыллёвыя і фінансавыя ўмову ў гаспадара. І другі момант, гэта чыпіраванне. Гэта надзейны спосаб індэнтыфікацыі жывёлаў, які дзейнічае ў многіх еўрапейскіх дзяржавах. Аднак нашыя чыноўнікі хочуць зрабіць чыпіраванне неабавязковым, а пажаданым.

Паводле Алены Валынец, законапраект дапоўнены пунктамі, якія тычацца абароны жывёл, у той час як папярэдні варыянт дакумента быў накіраваны на абарону «людзей ад жывёл». Праект новага закона «Аб абыходжанні з жывёламі» таксама дапоўнены артыкуламі аб правах валанцёраў, зоаабарончых арганізацый ды ўладальнікаў жывёл.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя