Да Зямлі ляцяць вялікія астэроіды
Астэроід, які па вышыні большы за 540 метраў, ляціць да Зямлі. Пра гэта інфармуе NASA.
Як паведамляе амерыканскае агенцтва, астэроід пад назвай 2000QW7 наблізіцца на мінімальную адлегласць да Зямлі ўжо 14 верасня.
Стала вядома, што аб’ект падыдзе да планеты на адлегласць 5,3 мільёны км.
Пры гэтым адзначаецца, што ў той жа дзень да Зямлі падляціць яшчэ адзін вялікі астэроід, дыяметр якога складзе ад 120 да 260 м. Яго назвалі 2010CO1.
Па наяўнай інфармацыі, дадзены аб’ект апынецца прыкладна на такой жа адлегласці ад планеты, як і астэроід 2000QW7.