Да Зямлі набліжаецца найбуйнейшы астэроід
У самым пачатку восені, 1 верасня, астэроід Флорэнс, які дасягае 4,4 кіламетра ў дыяметры, наблізіцца да Зямлі на 7 мільёнаў кіламетраў. Гэта можна прыраўнаць да 18 адлегласцей паміж нашай планетай і Месяцам. Інфармацыю паведамілі спецыялісты NASA.
На думку навукоўцаў, Флорэнс стане найбуйнейшым астэроідам з часоў пачатку сістэматычных назіранняў за патэнцыйна небяспечнымі каляпланетнымі аб’ектамі.
Наогул, многія астэроіды падыходзілі бліжэй да Зямлі, чым падыдзе Флорэнс. Аднак, па словах Пола Ходаса з Цэнтра даследаванняў калязямных аб’ектаў НАСА, памеры ў іх былі больш сціплымі.
Навукоўцы разглядаюць набліжэнне астэроіда да Зямлі як унікальную магчымасць для назіранняў. У апошні раз Флорэнс падыходзіў да нас так блізка яшчэ ў далёкім 1890 годзе.
Сам ён быў адкрыты ў 1981 годзе. У NASA перакананыя, што ён не ўяўляе небяспекі для нас. З канца жніўня да пачатку верасня астэроід можна будзе назіраць, выкарыстоўваючы тэлескопы, у сузор’ях Паўднёвай Рыба, Казярога, Вадалея і Дэльфіна.
Фота pixaby.com