Дабрачыннасць у лічбах
Беларускі Чырвоны Крыж падлічыў, што ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Турбота», якая трывала з кастрычніка па студзень, дапамогу атрымала амаль 8 тысяч жыхароў краіны. Пераважна гэта адзінокія людзі сталага веку.
У кампаніі было задзейнічана звыш чатырох тысяч валанцёраў. Супрацоўніца арганізацыі Кацярына Стрэха кажа, што рэалізацыя такіх маштабных кампаній магчыма дзякуючы ахвяраванням неабыякавых грамадзян:
– Ёсць спагадлівыя людзі, якія абсалютна бескарысліва здольныя дапамагаць іншым. Прымаючы рэчы, мы ўказваем прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто іх прынёс. А таксама ўказваецца нумар тэлефона чалавека, які гэта прынёс. Да ўсяго гэтага перапісваюцца рэчы, найменні, колькасць. Гэта ўсё перапісваецца пры чалавеку ў асобны сшытак.
Такім чынам усе ахвяраванні знаходзяцца на ўліку і не знікаюць бясследна, а даходзяць тым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу: малазабяспечаныя і няпоўныя сем’і, адзінокія людзі, асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, абяздоленыя.
Беларускае Радыё Рацыя