Дабрачынная акцыя “Малюем веды”



У межах святкавання Дня горада ў Гародні ладзіцца дабрачынная акцыя “Малюем веды”. Ініцыятарам выступае Гарадзенскі дзіцячы хоспіс, які супольна з абласной бібліятэкай, сацыяльным аддзелам Гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і аб’яднаннем “Карытас” запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у імпрэзе. Галоўная мэта мерапрыемства, па словах дырэктара дзіцячага хоспіса Вольгі Шульгі, палягае на тым, каб паказаць, што творчасць і добры настрой сціраюць межы паміж звыклымі дзецьмі і тымі, хто мае асаблівасці псіхафізічнага развіцця.

– Мы вучым бацькоў, каб яны ўспрымалі сваіх дзяцей такімі, якія яны ёсць, таму што яны ўнікальныя. Няма такога другога дзіця больш нідзе. Калі тое дзіця, напрыклад, бярэ аловак і нешта малюе, і можа адрозніць чырвонае, ці зялёнае, то гэта вялікі поспех для дзіця. І вось мы вучым, каб нашыя бацькі радаваліся гэтаму.

Дабрачыннае мерапрыемства адбудзецца 19 верасня 2015 года ад 12-й да 15-й гадзіны дня каля дома-музэя Элізы Ажэшка ў Гародні. Дзеці-ўдзельнікі акцыі атрымаюць прызы ад арганізатараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня