Дабрачынная акцыя “Спёка” – на вуліцах Берасця



У Берасці імнуцца дапамагчы месцічам і гасцям горада ў гэтыя гарачыя дні. Дабрачынную акцыю “Спёка” ладзяць актывісты берасцейскага аддзялення “Чырвонага крыжа”. Яны раздаюць у горадзе ваду – у цэнтры і на ўскраінах. Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі грамадскай аганізацыі Ніна Саванеўская распавяла пра тое, якім чынам аказваецца неабходная дапамога людзям:

– Ёсць мабільныя пункты раздачы вады. Гэта перасоўныя мабільныя пункты, калі валанцёры “Чырвонага крыжа” сумесна з байцамі атраду МНС у шматлюдных месцах раздаюць ваду. Ад спёкі могуць быць і сардэчныя прыступы і цеплавыя ўдары – таму мы аказваем на вуліцах горада дапамогу.

Дапамога ў першую чаргу аказваецца кіроўцам аўто, супрацоўнікам памежных службаў, будаўнікам ды інш. Акцыя працягнецца да канца жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота redcross.by