Дабрачынная выстава ў Гародні
Моладзевая група братэрства Свята-Уладзімірскага прыходу Гародні пры падтрымцы Гарадзенскай дыяцэзіі і Гарадзенскага дабрачыннага таварыства распрацавалі сацыяльны хрысціянскі праект з удзелам моладзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і іх матуль. І вынікам стала дабрачынная выстава-распродаж «Іншая зямля», а ўсе атрыманыя ў час выставы сродкі будуць накіраваныя для аказання адраснай дапамогі моладзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Выстава будзе доўжыцца да 24 жніўня ў актавай зале царкоўна-парафіяльнага комплекса Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада.
[Not a valid template]
Савелій Малчанаў, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара