Дабрачынны фэст Караван-маркет прайшоў у Берасці
Дабрачынны фэст Караван-маркет прайшоў у Берасці каля абласнога грамадска-культурнага цэнтра.
Мерапрыемства было прысвечана падтрымцы Дашы Сержан. Ёй пастаўлены дыягназ – востры лімфомабласны лейкоз. Адна з гандляроў, што выступае ў якасці валанцёра, распавяла пра сваю місію:
— Я ўжо другі раз прымаю ўдзел. Цяпер я выстаўляюся з больш дзіцячымі экземплярамі: падушачка, розныя мабілі, цацкі, заколкі. Шмат ўсяго. Плюс нейкія прылады для дэкору. Па-першае, гэта дабрачыннасць, мы дапамагаем дзяўчынцы Дашы. Гэта вялікі уклад для яе і таксама для сябе, што будзе нейкае прасоўванне і да таго ж, аказваецца дапамога іншым людзям.
На Караван-маркеце можна было набыць сувеніры, падарункі, вырабы ручной працы, паглядзець модныя паказы беларускіх брэндаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце