Дабрачынны канцэрт у гарадзенскім „RockStar”
У гарадзенскім клубе „RockStar” адбыўся дабрачынны канцэрт. Музыкі з двух гуртоў “далі чаду” ў невялічкім памяшканні клуба, і на канцэнрт прышло больш за паўсотні гарадзенцаў рознага ўзросту.
Пра выступ распавядае Алесь Радзько з гарадзенскага гурта “SND”:
– На маю думку, добра, што такія канцэрты ўвогуле праходзяць, бо, як вядома, іх увогуле няшмат у Гародні. Што тычыцца грошай, якія будуць сабраныя з квіткоў, то яны будуць перададзены гарадзенскаму хоспісу. Думаю, гэта добрая справа.
Падобныя канцэрты ў Гародні з’яўляюцца рэдкасцю, і гэтым разам выступ музыкаў доўжаўся некалькі гадзін. Яны сабралі амаль 200 рублёў, якія бліжэйшым часам перададуць дзецям, што знаходзяцца ў гарадзенскім дзіцячым хоспісе.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня