Дабрачынны кірмаш у Гародні



У Беларусі ўжо пачаліся калядныя вечарыны. Але навучэнцы Універсітэту Залатога веку ў Гародні, відаць, сталі аднымі з першых. Іх вечарына мела дабрачынны характар.

IMG_5749

Кірмаш, арганізаваны да гэтай вечарыны, дапаможа дзіцячаму хоспісу. Кажа ўдзельніца дабрачыннага кірмашу  Ларыса Кіркевіч:

– Рэчы ім не патрэбныя. Ім патрэбныя грошы на лекі. Яны ладзяць экскурсіі.  Зараз хочуць купіць абсталяванне для сэнсарнага пакою, а для гэтага патрэбныя вялікія грошы. Таму дабрачыннасць для іх вельмі патрэбная. У мінулым годзе мы ім пералічылі больш за 2 мільёны рублёў.

На каляднай вечарыне ўдзельнікі спявалі беларускія калядныя песні, арганізавалі конкурс убораў. У Гародні Універсітэт Залатога веку працуе ўжо сёмы год. Заняткі ў ім даюць магчымасць людзям на пенсіі адчуць сябе патрэбнымі ў грамадстве.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара