Дабрачынны праект Op Shop святкуе юбілей



Дабрачынны праект Op Shop святкуе юбілей. Цэлы год валанцёры спрабуюць знайсці новых гаспадароў для вопраткі, якая надакучыла папярэднім. А сродкі ад гэтага накіроўваюць на падтрымку сацыяльных ініцыятываў. Адна з ініцыятарак праекту Аляксандра Лазарэнка гаворыць, што дзякуючы Op Shop рэалізоўваецца, напрыклад, сацыяльны праект па працы з дзецьмі з праблемных сем’яў.

– Мы працавалі з адным сацыяльным цэнтрам. У гэтым была сутнасць, каб не мяняць дзяцей, не мяняць цэнтры і валанцёраў. А каб гэта была група людзей, якія прыходзяць да адных і тых жа дзяцей з рознымі актыўнасцямі і бавяць з імі час. Дзецям важныя зносіны, а не толькі цацкі ды цукеркі.

Сярод актыўнасцяў, якія праводзяцца ў межах праекта з дзецьмі з праблемных сем’яў, – паездкі на скаладром, сумеснае прыгатаванне ежы, майстар-класы па ганчарным майстэрстве, фатаграфіі і іншае.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота zakadrom.by