Дачка Ірыны Леўшынай: Як ідзе следства, не ведаю, адвакат пад падпіскай



Дачка журналісткі, дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай Ганна кажа, што далёка не ўсе лісты даходзяць у следчы ізалятар на „Валадарцы” у Менску да яе маці і таксама ад яе.

Кампанія БелаПАН, як вядома, прызнаная ўладамі экстрэмісцкай.

-Мама вельмі мала піша пра тое, што там адбываецца. У асноўным гэта рэакцыя на мае лісты. Яна ўсё ў той жа камеры, прышчапілася ад каронавіруса.

РР: А яна ведае, што БелаПАН прызналі экстрэмісцкім?

Ганна: Так. Але яна не піша пра гэта ў лістах. Яны ж усе праходзяць цэнзуру, таму пра нешта асабістае, пра свае хваляванні яна не піша ў іх.

РР: Яна свой дзень народзінаў і 30-годдзе БелаПАНу за кратамі сустрэла. Ёй шмат людзей піша?

Ганна: Яна казала, што ёй піша шмат людзей, але ад многіх знаёмых не даходзяць лісты.

РР: Вы не ведаеце, следства ўжо ідзе да фіналу ці яно маруднае?

Ганна: Не ведаю. Адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні. Я ўвогуле нічога не ведаю пра гэта.

РР: Як вы адчуваеце, хутка ўсё гэта скончыцца?

Ганна: Я нават не загадваю. І не хачу загадваць. Каб не засмучацца лішні раз.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя