Дачніка затрымалі пад Лагойскам за размаляваныя стагі сена
Менчука затрымалі па падазрэнні ў размалёўкі стагоў сена і кіёска. Інфармацыя аб нанясенні пратэстных лозунгаў і сімволікі на шапік і два цюкі сена паступалі ў Лагойскі РАУС у траўні і кастрычніку, паведамляе абласная міліцыя.
Міліцыя паведамляе, што дачыненне мае менчук, які прыязджае на дачу ў адну з вёсак. Яго вылічылі па выяўленым каля рулона чэку з крамы, дзе ён купляў фарбу.
У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальныя справы за хуліганства. Паведамляецца, што раней мужчына браў удзел у вулічных пратэстах.
Беларускае Радыё Рацыя
