Дадзены канчатковы дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвушу Касцюшку



Міністэрства культуры выдала канчатковы дазвол на ўсталяванне першага ў Беларусі помніка вялікаму айчыннаму палкаводцу Тадэвушу Касцюшку.

Сродкі на яго былі сабраныя грашовымі ахвяраваннямі людзей. Як паведаміў ініцыятар усталявання помніка Глеб Лабадзенка, помнік адліты і даводзіцца да ладу, пастамент вырабляецца, цяпер чакаюцца паперы, якія дазволяць рабіць падмурак.

Усталяванне планавалася 4-га лютага, але Лабадзенка не выключае, што яно будзе перанесена на паўмесяца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com/gleb.labadzenka