Дагэтуль невядомая дата суда над праваабаронцам Леанідам Судаленкам
Дагэтуль невядомая дата суда над гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам.
Пра гэта паведамляе ягоны калега Васіль Палякоў.
– Ад Леаніда атрымаў ліст. Гэта ліст за 11 жніўня. Ён піша, што ўжо пасля 22-га будзе вядома, калі прызначаць суд. Пакуль знаходзіцца ў чаканні. Напісаў, што ёсць падтрымка, што яму пішуць праваабаронцы з розных краінаў – з Нарвегіі, са Швецыі. Больш-менш бадзёры настрой. Кажа, што адчувае падтрымку.
Лаўрэат прэстыжных праваабарончых прэмій Леанід Судаленка больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля, куды быў адпраўлены нібыта за падрыхтоўку і арганізацыю масавых беспарадкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
