ДАІ праводзіць акцыю: «Увага – дзеці!»



Напрацягу 10 дзён – з 25 жніўня па 5-га верасня – на дарогах краіны Дзяржаўная аўта-інспекцыя будзе ладзіць адмысловы комплекс мерапрыемстваў “Увага-дзеці!”. Ён прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года.

У сувязі з гэтым кіроўцы абавязаны рухацца з уключаным святлом, адзначае інспектар Віктар Гарбацэвіч:

— Мы рэкамендуем змяншаць хуткасць у час праезду праз нерэгуляваныя пешаходныя пераходы, ля сквераў, паркаў, бібліятэк,  а таксама паблізу навучальных устаноў. У перыяд правядзення акцыі «Увага – дзеці!» кіроўцы абавязаны ехаць з уключаным бліжнім святлом фар. Супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць на гэта асаблівую увагу і пры парушэнні гэтага правіла дарожнага-руху, кіроўца будзе прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Па інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, ад пачатку года на дарогах краіны загінула 17 дзяцей і 250 непаўнагадовых атрымалі траўмы розный ступені цяжкасці.

Беларускае Радыё Рацыя