ДАІ раіць кіроўцам «дызеляў» устрымацца ад паездак
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендавала кіроўцам дызельнага транспарту ўстрымацца ад паездак, паведамляе тэлеканал ОНТ, нагадваючы пра захаванне марозу да 15—20 градусаў.
Заклікаючы прымяняць толькі зімовы від паліва, ДАІ адначасна найлепшым рашэннем называе адмову ад паездак на час пахаладання. Застаецца небяспека заносу транспартных сродкаў і ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў.
Калі паломка машыны здарылася ў дарозе на тэрыторыі Менскай вобласці і неабходная дапамога, варта звяртацца ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефонах: 229-04-44, 204-42-44, GSM 102 (тэлефанаванне бясплатнае).