ДАІ рэкамендуе ўлічваць эпідэміялагічную сітуацыю пры наведванні могілак на Радуніцу
Дзяржаўная аўтаінспекцыя не прапануе адмовіцца ад традыцыі, але просіць па магчымасці наведаць могілкі не ў самы пік адзначэння Радуніцы, магчыма, паехаць да спачылых блізкіх будзе лепш не на саму Радуніцу 28 красавіка, а ў адзін з чатырох выходных, што пачынаюцца з 25 красавіка.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску сказаў намеснік кіраўніка ўпраўлення дарожна-патрульнай службы і прафілактыкі Дзяржаўтаінспекцыі, міліцыі і грамадскай бяспекі МУС Беларусі Дзяніс Стаўскі.
– Усе нашыя намаганні будуць накіраваныя ў першую чаргу на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху, асабліва мясцін пахаванняў. Мы рэкамендуем нашым грамадзянам, з улікам сітуацыі, выбіраць пэўныя дні для наведвання могілкаў, для ўпарадквання магіл, абмежаваць свае зносіны са сваякамі сталага ўзросту.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле Дзяніса Стаўскага, усе схемы арганізацыі дарожнага руху на вялікіх выходных і змены ў іх будуць размешчаныя на сайце Міністэрства ўнутраных спраў mvd.gov.by.
Беларускае Радыё Рацыя