Дайце працу зарабіць на падатак на беспрацоўе
Жыхарам Берасцейскай вобласці прыходзяць у паштовыя скрыні лісты з патрабаваннем заплаціць да канца года падатак на беспрацоўе.
Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы распавялі, як знайсці працу і не трапіць у шэрагі дармаедаў:
– Працу знайсці вельмі цяжка. То бок знайсці можна, але зарабатная плата сёння такая, што проста на яе не пражывеш.
– Праблема ў тым, што чалавек павінен захацець працаваць і захацець знайсці працу. Не важна, сваю справу, ці проста знайсці сябе. Калі чалавек не хоча шукаць, ён шукае шляхі – каб не працаваць. Калі чалавек хоча працаваць – то ён шукае мажлівасці.
– Прэзідэнт перадусім павінен стварыць працоўныя месцы для людзей, каб мы маглі прыйсці і атрымаць працу. Але іх няма. Нават прыбіральшчыцай не ўладкуешся.
– Ураду трэба нешта рабіць, нешта мяняць. Бо ў грамадстве наспявае напружаная сітуацыя.
Апытаныя берасцейцы адзначаюць, што пад прымусам маглі б заплаціць падатак на дармаедства, аднак справа ў іншым – яны не маюць сродкаў і пайшлі б на тую працу, якую б ім прапанавалі ў якасці пакарання за нясплочаныя падаткі.
Беларускае Радыё Рацыя