Дакладная лічба затрыманых у верасні на Берасцейшчыне ўдакладняецца



Ад двух да трох сотняў чалавек было затрымана на Берасцейшчыне толькі за верасень.

Дакладныя лічбы не агучваюцца, паколькі не ўсе асобы вядомыя праваабаронцам, дакладныя звесткі не вывешваюцца нават у судзе, — распавяла валанцёр берасцейскага аддзялення праваабарончай арганізацыі “Вясна” спадарыня Ганна:

– За месяц, гэта атрымліваецца з акцыі, якая была 30 жніўня, 200 прозвішчаў вядомыя “Вясне”. Па некаторых звярталіся сваякі, дзесьці па спісах судоў. Трэба таксама разумець, што людзей, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве, то іх у суд не возяць, на іх складаюцца пастановы непасрэдна ў РАУС і могуць да трох сутак трымаць.

 „Такія выпадкі становяцца вядомымі толькі тады, калі непасрэдна да праваабаронцаў звяртаюцца родныя і агучваюць такія факты,” — дадала валанцёр.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце