Улады Падляшша і Гарадзеншчыны падпісалі дамову аб супрацы



Турыстыка, гаспадарчая супраца, інавацыі, здароўе ды культура. Гэта асноўныя тэмы падпісанай уладамі Гарадзенскай вобласці і Падляшскага ваяводства дамовы аб супрацы. Падпісанне прайшло у польскім горадзе Аўгустаў старшынём Гаразенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым  і маршалкам Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскім. Да гэтага часу супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі датычыла пераважна турыстычных і медычных пытанняў. Цяпер абодва бакі разлічваюць на пашырэнне гаспадарчага абмену.

Паводле старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, абарот тавараў паміж вобласцю ды Польшчай у параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 106 працэнтаў.

– У прыватнасці, у нас добра выпрацоўваецца буйны інфраструктурны праект “Мульцімедыяльны лагістычны цэнтр”, які ініцыюе наша свабодная эканамічная зона. Яна ўжо знайшла партнёраў у Падляшскім ваяводстве, якія зацікаўленыя ў гэтым. Крок за крокам развіваюцца гэтыя стасункі.

Урачыстае мерапрыемства падпісання дамовы супала з адкрыццём для бязвізавага руху памежнага пункту пропуску на Аўгустоўскім канале Рудаўка-Лясная. З гэтай нагоды ўлады Падляшскага ваяводства і Гарадзенскай вобласці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Па беларускай частцы канала з заўтрашнягя дня на шлюзе Дамброўка пачынаецца фэст “Пікнік па-беларуску”. На польскім баку ўсе мерапыемствы пройдуць у Аўгуставе і Студзянічнай.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара