Дапамагаць палітзняволеным заклікаюць на Берасцейшчыне



Дапамагаць затрыманым і палітзняволеным, што зараз знаходзяцца ў СІЗА, заклікаюць на Берасцейшчыне. Гэта можа быць як ліставанне, так і матэрыяльная дапамога:

– Самы просты спосаб для неабыякавых жыхароў Берасцейскай вобласці — гэта накіраваць грашовы перавод зняволенаму. Для гэтага загадзя варта даведацца, дзе знаходзіцца асуджаны чалавек, яго поўныя імя і прозвішча.

Сума можа быць любой, для ажыццяўлення аперацыі можна выкарыстаць бліжэйшае паштовае аддзяленне. Камісія за пералік складае да трох працэнтаў.

Калі ёсць жаданне зрабіць перадачы, то праваабаронцы загадзя рэкамендуюць звязацца з роднымі зняволеных. Паколькі на месяц ёсць абмежаванне ў перадачы неабходных рэчаў і ежы, што вымяраецца кілаграмамі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце