Дапамагаючы сабе – дапамагаеш іншым



Вынікі такога праекту падсумавалі на Берасцейшчыне сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Інвалід і асяроддзе’’. Сярод асноўных яго мэтаў – выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі і стварэнне безбар’ерных роварных турыстычных сцежак для змяншэння выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу.

У праекце паўдзельнічалі каля сарака маладых людзей. Старшыня арганізацыі ’’Інвалід і асяроддзе’’ Іван Шмыга перакананы, што для людзей з абмежаванымі магчымасцямі важна мець сувязь з навакольным асяроддзем:

– Наш прынцып такі – хворая прырода вельмі блізкая хворым людзям. І таму людзі ўспрымаюць хваробу прыроды як сваю ўласную. Мы правялі некалькі веламарафонаў па дзяцячых базах адпачынку. Атрымалі вялікае задавальненне. Мы правялі сумесна з моладдзю выставы, спаборніцтвы.

Ідэю берасцейскага грамадскага аб’яднання “Інвалід і асяроддзе” на экалагічную тэматыку падтрымала Бюро абслугоўвання праектаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота ria.ru