„Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі!”



„Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і суды”, – заклікае праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Кожны дзень па ўсёй Беларусі адбываюцца дзясяткі «палітычных» затрыманняў, аднак праваабаронцы даведваюцца далёка не пра ўсе з іх. У цэнтры Еўропы людзей катуюць і трымаюць у нечалавечых умовах за іх грамадзянскую пазіцыю, але большасць такіх гісторый замоўчваецца.

Калі ласка, паведамляйце пра затрыманні, суды і ціск праваабаронцам. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах. Не маўчыце пра рэпрэсіі – дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі! – заклікаюць беларускія праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя