Дапамога беларусам у Польшчы

Ініцыятыва і інфалінія пад назвай Belarusam.pl працягваюць сваю працу ў Польшчы. Скіраваныя найперш на беларусаў, што цяпер перабываюць на польскай тэрыторыі і патрабуюць інфармацыйнае падтрымкі, — расказаў каардынатар платформы беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў Belarusam.pl Алесь Загорскі:
— Самая галоўная тэма, што для нас важная, вядома, дапамога беларусам у Польшчы. Інфармаванне беларусаў, праца інфалініі — тое, што для нас стаіць на першым месцы, бо ўвесь час інфалінія працуе — людзі пішуць, людзі тэлефануюць, людзям важна атрымоўваць інфармацыю і ведаць да каго звярнуцца. На другім месцы — супраца з беларускімі арганізацыямі ў Польшчы.
Алесь Загорскі дадаў, што можна дасылаць свае пытанні да ініцыятывы Belarusam pl праз сацыяльныя сеткі, напрыклад, праз фэйсбук. Летняга перапынку ў працы інфалініі не плануецца.
Беларускае Радыё Рацыя
