Дапамога хворым арганізавана ў Гародні
Валанцёрская ініцыятыва дапамогі хворым людзям у зімовы перыяд арганізавана ў Гародні пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай.
Пра тое, якую дапамогу і для каго збіраюць прыхаджане-уніяты, распавядае пробашч айцец Андрэй Крот:
– Узнікае час ад часу такая магчымасць камусьці дапамагчы вопраткай. Часта нашыя парафіяне пытаюць, ці можна аддаць вопратку. Тады мы збіраем яе ў сваёй парафіі, і я адвожу яе ў Мураванку ў спецінтэрнат для хворых людзей, якіх вельмі шмат і якія заўсёды маюць у гэтым патрэбу.
Па словах айца Андрэя хворым у Мураванцы патрэбная розная вопратка, бо там знаходзяцца людзі ад 18 да 100 год.
Збор вопраткі для хворых не мае нейкай вызначанай даты, таму каб аддаць нейкія рэчы трэба дамовіцца з Айцом Андрэем Кратом.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня