Дапамога медыкам ад пінскага Цэнтра сацыяльных рашэнняў



На Піншчыне Цэнтр сацыяльных рашэнняў працягвае акцыю па дапамозе пінскім медыкам у барацьбе з  COVID-19.

Ужо двойчы арганізацыя перадала сродкі асабістай абароны ў інфекцыйны шпіталь, што ў вёсцы Малоткавічы. Дарэчы тут створана 25 боксаў для хворых.

Папярэднія вынікі акцыі падсумоўвае кіраўнік арганізацыі Уладзімір Гарох:

– На дадзены момант мы аказалі дапамогу інфекцыйнаму шпіталю ў Малоткавічах на суму ў 1000 рублёў. Гэта сродкі асабістай абароны і сродкі догляду для лекараў. Удзел у акцыі прыняло 56 чалавек. Мяркую, што акцыя завершыцца недзе напрыканцы траўня.

Уладзімір Гарох дадае, што ініцыятыва акцыі належыць неабыякавым пінчукам, якія напачатку красавіка звярнуліся ў Цэнтр сацыяльных рашэнняў. Такім чынам арганізацыя стала аб’яднаўчай пляцоўкай для тых, хто хоча дапамагчы медыкам у складанай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя