Дапамога на дзіця вырасце… на 83 тысячы



bankoboev.ru_goluboglazyi_rebenok_s_soskoi1Падвышэнне дапамогі на дзіця да 3 гадоў у жніўні на 83 тысячы жыхары Баранавіч лічаць мізэрнай. Агульную суму ў 2 мільёны  344 тысячы на першае дзіця і на наступных крыху болей яны ацэньваюць як недастатковую для ўтрымання дзіцяці пры цяперашнім беспрацоўі, невысокіх заробках і цэнах, якія штодзённа растуць.

– 83 тысячы – гэта абсалютна смешныя лічбы. Гэта схадзіў раз у краму, пры гэтым не набыў ні мяса, а толькі купіў тварог, малако, смятану, хлеб. Больш гэтых грошай ні на што не хопіць. І гэта ж толькі на адзін дзень.

– Я гандлюю дзіцячымі цацкамі. Да мяне падыходзіць жанчына і просіць самую танную цацку. Такая каштуе 20 тысяч. І жанчына кажа, што гэта дорага.

 

На думку гараджан, такая дапамога дзяржавы не паўплывае на выпраўленне дэмаграфічнай сітуацыі. І калі кіраўніцтва лічыць, што бацькі павінны разлічваць перш за ўсё на сябе,  то і дзяржава павінна плаціць за працу суадносна цэнаў.

Беларускае Радыё Рацыя