Дапамога на дзяцей да 3 гадоў павысіцца на 1 даляр
У Беларусі з 1 лютага будуць перагледжаныя памеры дапамог бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Як інфармуе tut.by, выплаты будуць павялічаныя на 16 800 — 21 500 рублёў у залежнасці ад віду дапамогі. Такім чынам, выплаты дэкрэтніцам павялічацца не болей як на адзін даляр.
Дапамогі бацькам у дэкрэтным адпачынку пераглядаюцца раз у квартал. Памер выплат залежыць ад памеру сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал. Калі ж заробак за справаздачны перыяд зніжаецца, то дапамога на дзіця не змяняецца.
У чацвёртым квартале 2015 года сярэдні заробак у Беларусі, па звестках Белстата, склала 7 млн 1 тыс. 336 рублёў. Гэта на 47 842 рублі больш, чым за трэці квартал мінулага года.
Апошні раз дапамогі дэкрэтніцам пераглядаліся 1 лістапада. Тады рост склаў 90-115 тысяч рублёў.
Новыя памеры дапамог будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года.