Дапамога Пінску ў барацьбе з COVID-19



Міністэрства аховы здароўя і рэспубліканскае прадпрыемства “Медтэхнацэнтр” перадала ў Пінскую цэнтральную паліклініку перасоўныя блокі падачы медыцынскіх газаў, а таксама медыцынскія абарончыя шчыты.

З красавіка пінскія медыкі рэгулярна атрымоўваюць дапамогу, як ад звычайных пінчукоў, так і цэлых арганізацый, – кажа лекар Дзмітрый Хлебус:

– Дзякуй усім. Як шараговым людзям, так і прадпрыемствам, юрыдычным асобам, – выказваюць словы падтрымкі, аказваюць канкрэтную дапамогу, як матэрыяльную, так і розную іншую. Усё ідзе на падтрымку як супрацоўнікаў, так і для арганізацыі дапамогі пацыентам, якія знаходзяцца на лячэнні ў нашай установе.

Па інфармацыі Пінскай цэнтральнай паліклінікі, на сённяшні дзень мясцовыя ўстановы аховы маюць у наяўнасці ўсе неабходныя сродкі індывідуальнай абароны і дэзінфікуючыя прэпараты.  

Беларускае Радыё Рацыя