Дапамога Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі



На Піншчыне мясцовы Цэнтр сацыяльных рашэнняў набыў для раённай установы карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з інваліднасцю прыбор для ачысткі і абеззаражання паветра.

Гэтую ўстанову будзем падтрымліваць надалей, – гаворыць старшыня дабрачыннай арганізацыі Уладзімір Гарох:

– Аказалі дапамогу Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пінскага раёна і будзем надалей дапамагаць, бо там некалькі філіялаў і многія знаходзяцца ў вёсках. Кожнаму філіялу патрэбна вось такая наша дапамога, нас – неабыякавых пінчукоў. Дзеці з інваліднасцю і так маюць паніжаны імунітэт. А любая, нават слабая інфекцыя, для іх пагроза, а тым больш COVID-19.

Уладзімір Гарох дадае, што да акцыі падтрымкі пінскіх медыкаў і сацыяльных устаноў у барацьбе з COVID-19 далучыліся і пінчукі, якія зараз пражываюць па-за межамі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя