Уцекачам з Украіны ў Беларусі дапаможа арганізацыя з Польшчы



“Таварыства дапамогі «Рубеж» ужо 20 гадоў нясе дапамогу за ўсходнюю мяжу, у тым ліку ў Беларусь, Украіну, Літву і Расею, тым асобам, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі”, – адзначае віцэ-старшыня Таварыства Лех Марэк:

– Дайшло да нас ад нашых знаёмых з Беларусі, што ў Нясвіжы ёсць група ўцекачоў – некалькі дзясяткаў жанчын з дзецьмі, якія ўцяклі з Данбасу на Беларусь, яны маюць, дзе жыць, што есці, яны знаходзяцца пад апекай праваслаўнай парафіі, але маюць праблемы з абуткам, адзеннем і грашыма. 

Таварыства дапамогі «Рубеж» акурат мае некалькі соцен адзінак вопраткі ды абуткі – гэта новыя рэчы, якія перадала Мытная палата ў Беластоку з канфіскаваных на мяжы тавараў у кантрабандыстаў.

На думку нашага суразмоўцы, перадача гэтых рэчаў у Нясвіж, для ўцекачоў з Данбасу, можа адбыцца на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя